Міліцэйская статыстыка трапіла ў кадр аднаго з рэпартажаў БТ. Паводле гэтых звестак, у сталіцы за восем дзён снежня мінулага года былі затрыманыя 518 чалавек, паведамляе TUT.BY.

Сюжэт выйшаў у вячэрнім выпуску навінаў на «Беларусь 1» напярэдадні ўвечары. У ім гаворка ішла аб недапушчальнасці ўдзелу грамадзян у несанкцыянаваных акцыях пратэсту. На адной з відэаперабівак аператар паказаў экран камп'ютара з табліцай, якая змяшчае звесткі аб «сацыяльна-ўзроставым партрэце асоб, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» з 10 па 18 снежня 2020 года.

Скриншот видео

Скрыншот з відэа

Паводле табліцы, за гэты перыяд у Мінску было затрымана 518 чалавек, у тым ліку 11 непаўналетніх, 115 пенсіянераў і 274 працуючых. Таксама за гэты перыяд былі затрыманыя 4 журналісты афіцыйных СМІ, іх колькасць адлюстравалі асобным радком.

Варта адзначыць, што афіцыйная колькасць затрыманых ГУУС Мінска за той перыяд агучвала толькі ў нядзелю, 13 снежня. У той дзень у сталіцы «за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах» былі затрыманыя больш за 300 чалавек.

На нядзельнай акцыі тады былі затрыманыя карэспандэнт «Белсата» Станіслаў Івашкевіч, рэдактар Onliner Мікалай Градзюшка, а таксама фатограф Генадзь Верацінскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0