У яе сур'ёзная траўма галавы, за ноч ёй стала горш. Маргарыта знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні, паведамляе расійскі рэсурс Baza.

Яе крыўдзіцель пакуль не знойдзены.

Вось відэа таго дзікага моманту: жанчына спыталася ў сілавікоў, нашто яны затрымалі юнака.

Дырэктар НДІ хуткай дапамогі імя Джанелідзэ Вадзім Манукоўскі заявіў выданню «Подъем», што стан здароўя жанчыны не страшны.

«У яе лёгкая траўма, там наогул ніякіх праблем. Яна ў прытомнасці, адчувае сябе цудоўна, я б яе ўвогуле выпісаў».

У той жа час РІА Новости ў НДІ імя Джанелідзэ пацвердзілі, што жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

Учора ў сотні гарадоў Расіі людзі выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць карупцыі расійскай вярхушкі і арышту антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага. У Маскве дэманстрантаў было каля 40 тысяч. 

Ніколі раней пратэсты ў рэгіёнах не былі такімі масавымі. У Ніжнім на вуліцу выйшлі 10 тысяч чалавек, у Екацярынбургу, Уладзівастоку, Іркуцку і яшчэ сотні абласных гарадоў — дзе тысячы, дзе сотні.

Як і ў Беларусі, у Расіі цяпер людзей разганяюць і затрымліваюць за сам факт пратэсту, а дзяржаўныя СМІ прыраўноўваюць любы пратэст супраць існуючай сістэмы да злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0