Паводле яго слоў, падобныя незаконныя мерапрыемствы ладзяць тыя, хто спрабуе разгайдаць сітуацыю. Аднак у іх зрабіць гэта не атрымліваецца, бо ў акцыях удзельнічае значна менш людзей, чым галасуе за кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Пуціна, мяркуе Пяскоў.
Прадстаўнік Крамля звярнуў увагу на тое, што шмат расіянаў прагаласавалі за папраўкі ў Канстытуцыю. Пры гэтым ён адзначыў, што з павагай ставіцца да ўсіх пунктаў гледжання, але катэгарычна супраць удзелу ў няўзгодненых акцыях, бо гэта з'яўляецца парушэннем закона.