Алена Стрыгунова пасля суда

Алена Стрыгунова пасля суда

Яўген Габралян атрымаў 12 сутак. Дзмітрый Косцін, Іван Манько, Дзмітрый Шашко — па 10 сутак. Ірына Сурыгіна, Сяргей Бяляеў, Кацярына Барадаева — па 3 сутак. Алене Стрыгуновай далі штраф у 10 базавых (290 рублёў). Па яе словах, яна таксама праходзіць сведкай па крымінальнай справе па абразе супрацоўнікаў міліцыі, піша Tut.by.

Справу Андрэя Сініцы адправілі на дапрацоўку. Ён пакуль на свабодзе.

Дактары Дзмітрый і Юлія Яскевічы прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе. Яе падрабязнасці не вядомыя. Дзе затрыманыя — пакуль таксама ніхто не ведае. Муж і жонка выхоўваюць 4-гадовую дачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0