Відавочцы пабачылі дзяўчыну ў палонцы прыкладна за 30 метраў ад берага і патэлефанавалі ў МНС. Першым на месца здарэння прыбыў дзяжурны выратавальнай станцыі №2, паведамляе Брэсцкая газета.

Глыбіня Мухаўца ў гэтым месцы каля аднаго метра, а таўшчыня лёду — не большая за 4 см. Таму дзяўчыну ўдалося выратаваць пры дапамозе выратавальных сродкаў. З пераахаладжэннем яна шпіталізаваная.

Аднак з пачатку гэтага года гэта ўжо 10-ы выпадак у Брэсцкай вобласці. Тры чалавекі патанулі, шасцярых удалося выратаваць, у тым ліку адно дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0