55-гадовы мужчына зайшоў у пад’езд і заліў мантажнай пенай дзверы кватэры міліцыянера.

Ён таксама запеніў замок дзвярэй і паштовую скрыню. Як паведамляе СК, на паштовай скрыні напісаў зневажальную фразу і сышоў з месца здарэння. Таксама ў тэлеграм-канале размясціў адрас, кантактныя даныя, пасаду і месца працы супрацоўніка міліцыі.

Праз нейкі час мужчыну затрымалі.

Яму выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0