Ілюстрацыйнае фота: палітвязень Мінчук Віктар Барушка ў судзе заявіў, што ў РУУСе з яго здзекаваліся, білі, засоўвалі ў задні праход дубінку.

Ілюстрацыйнае фота: палітвязень Мінчук Віктар Барушка ў судзе заявіў, што ў РУУСе з яго здзекаваліся, білі, засоўвалі ў задні праход дубінку.

«Калі Вы вельмі хочаце зрабіць перадачу, абавязкова (!) звяжыцеся са сваякамі і ўзгадніце магчымасць і неабходнасць гэтага. Таму што колькасць і вага перадач абмежаваныя. А бандэролі і пасылкі дасылайце смела (Але гэта тычыцца падследных і тых, у каго прысуд не ўступіў у сілу. І ўлічыце, што кнігі не прапусцяць). Або рабіце грашовыя пераводы ў СІЗА. Іх можа быць колькі хочаце, хоць 100 на месяц. Пасылкі не ўваходзяць у вагу перадач, і Вы не пазбавіце зняволенага таго, што яму востра неабходна, але сваякі не здолеюць перадаць, бо, прыцягнуўшы сваю перадачку, высветляць, што вага ўжо выбраная, і перадача немагчымая (і ніякай пасылкай ты не дашлеш свежую зеляніну або гародніну, напрыклад)».

Што да пераводаў, то іх і асуджаныя могуць атрымліваць без абмежаванняў. Пытанне толькі ў тым, колькі яны могуць скарыстаць. Там ёсць нормы. Ад 10 б.в. на месяц да 1-й. Але ўсё застанецца на рахунку.

«Дзякуй! Вясна прыйдзе!» — дадае Марына Адамовіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0