Ацяплення 27 студзеня не будзе ў сярэдняй школе №12 на вул. Скрыпнікава, 38 і ў дзіцячым садку №17 на вул. Адзінцова, 117.

Бацькоў тых дзяцей, якія ходзяць у гэтыя школу і сад, папярэдзілі, што па магчымасці дзяцей лепш пакінуць дома.

Школьныя заняткі будуць праводзіцца ў гімназіі №31 (вул. Мазурава, 6), дашкалят прымуць у дзіцячых садках №75 (вул. Лабанка, 44) і №149 (вул. Лабанка, 46). Усе дзеці, нягледзячы на змену месца дыслакацыі, застануцца пад наглядам педагогаў. Урокі, якія не ўдасца правесці заўтра, не згараць: іх размяркуюць на астатнія дні тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0