Тэлевядучая Ганна Эйсмант адрэагавала на расследаванне «Байпола» пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Сястра старшыні БТ сцвярджае, што яе не было на месцы падзей на плошчы Перамен:

«Мы, вядома, за апошні год сутыкнуліся з такім патокам хлусні, што яшчэ нядаўна такое цяжка было нават уявіць. Не грэбавалі нічым, аж да прамой фальсіфікацыі. Але ўсяму павінна быць мера. Сёння я хачу заявіць — 11 лістапада 2020 года я была ў жывым эфіры «Панарамы» (таго тысячу пацвярджэнняў, пры жаданні зможа знайсці кожны) і не магла фізічна браць удзел ні ў якіх акцыях. Мне гэта даказаць — проста элементарна, але што рабіць іншым людзям, у дачыненні да якіх таксама нахабна сфальсіфікаваныя звесткі. Можна было б пайсці ў суд. Але каго судзіць? Здраднікаў, якія сядзяць у Польшчы?» — напісала яна ў інстаграме.

Але што сцвярджае «Байпол»? Што нумар Ганны Эйсмант быў зафіксаваны ў 22:43 на вуліцы Шчадрына (гэта каля плошчы Перамен). А ў 22:45 быў уваходны званок на яе нумар, на які яна не адказала.

«Панарама» ж, паводле раскладу, выходзіць у эфір у 21:00—21:45. Навіны спорту трохі затрымліваюцца, канкрэтна 11 лістапада Эйсмант была ў эфіры ў 21:55-22:07.

Такім чынам, падзеі па часе не перасякаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0