Прастора КХ — гэта незалежная культурная прастора ў Брэсце. Адкрыта ў лістападзе 2014 года калектывам тэатра «Крылы халопа». Створана як пляцоўка для адукацыйнай, прэзентацыйнай, даследчай працы і камунікацыі ў галіне тэатра, сучаснага мастацтва, нефармальнай адукацыі. Праца КХ накіравана на актывізацыю культурнага жыцця ў рэгіёне і Беларусі, падтрымку мясцовых ініцыятыў. Прастора КХ адкрыта для рэалізацыі праектаў мясцовай супольнасці, накіравана на фарміраванне актыўнай пазіцыі ўдзелу і ўплыву на сваё жыццё і жыццё супольнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0