БелТА

БелТА

Лукашэнка параўнаў пратэсты ў Беларусі і Расіі, сказаўшы, што ў Беларусі ў жніўні планаваўся бліцкрыг з уводам натаўскіх войскаў, а таксама згадаў пратэсты ў Расіі і Аляксея Навальнага. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Пул першага».

«Вось гэтыя расследаванні збеглага таксама, але прынятага назад у Расію нямецкага пратэстуна, гэта толькі пачатак. Яму хачу сказаць… Калі хтосьці вырашыў змагацца супраць улады, супраць прэзідэнта, ажыццяўляць барацьбу з карупцыяй, то трэба самаму быць крыштальна чыстым. Сам быў судзімы, і ён сёння змагар з карупцыяй. Па-другое, амаль атруцілі, выпусцілі ў Германіію, захацеў там лячыцца, і гэты час, будучы ў бессвядомым стане, скляпаў двухгадзінны фільм. Што гэта? Людзі не разумеюць? Ніхто Пуціну не даруе, што ён спыніў войны ў Расіі і ў кучу сабраў Расію. Яму гэта ніхто не даруе, ні амерыканцы, ні ЕС, ні ўнутраныя лібералы, і ён павінен быць да гэтага гатовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0