Пра гэта Мінск-навінам паведаміла галоўны доктар Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Ярмак.

Верагодна, маецца на ўвазе першая доза расійскай вакцыны «Спадарожнік V». Другую дозу трэба калоць праз тры тыдні. Прышчапляюць найперш медыкаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі.

Масавую вакцынацыю людзей плануюць пачаць у красавіку.

А вось па словах мэра Вільні Рэмігіюса Шымашуса, у сталіцы Літвы штодня прышчапляюць каля 1000 чалавек, прычым пры патрэбе гэтыя тэмпы можна паскорыць, давёўшы ў найбліжэйшы час да 5 тысячы у дзень. Праблема толькі ў недахопе вакцыны.

«Вільня гатова да масавай вакцынацыі», — мяркуе Рэмігіюс Шымашус.

Літва разам з іншымі краінамі ЕС закупляе вакцыну ў 6 кампаній: Moderna, AstraZeneca, Janssen Pharmaceutica NV, Sanofi ir GSK, BioNTech/Pfizer і CureVac.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0