28 студзеня прайшоў працэс над Аленай Есіпёнак, якую затрымалі 26 студзеня ў краме «Мой модны кут». На працэс прыйшоў яе муж Валер Есіпёнак, і яго таксама затрымалі.

«Нашая крама «Мой модны кут» будзе закрыта да лепшых часоў. Хаця б да тых, пакуль сэрца і душа нашай крамы не выйдуць на свабоду. Просім прабачэння ў тых, хто хацеў бы набыць годныя рэчы, а таксама перад тымі, хто ўжо аплаціў і чакае на дастаўку, альбо самавываз: зараз мы не можам гэта ажыццявіць, але, як толькі з’явіцца магчымасць, усё выканаем. Тым, каму патрэбна будзе павяртаць грошы — павяртаем. Спадзяёмся, што вы ведаеце ўсю сюррэальнасць нашай сітуацыі. Шчыра дзякуем за салідарнасць, паведамленні і цёплыя словы. Мы разам! Жыве і вечна будзе жыць наша любая Беларусь!» — гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0