Затрыманы выкладчык БДУ Павел Пятроў, у яго прайшоў ператрус
Затрыманы старшы выкладчык кафедры фізічнай электронікі і нанатэхналогій факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ Павел Пятроў.
У яго прайшоў ператрус, паведамляюць праваабаронцы.
Павел Пятроў — адзін са стваральнікаў першага ў Беларусі ўніверсітэцкага міні-спадарожніка BSU Sat-1, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў.
Сёння таксама была затрыманая была выкладчыца БДУ Святлана Волчак, а таксама выкладчыца геафака Вольга Кавалеўская.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ