Па інтэрнэце гуляе фота меркаванага апытання школьніка ў адной са школаў, пытанні датычаць беларускай мовы і выклікаюць здзіўленне.
Фота, якое гуляе па сетцы
«Падабаецца вам на ўроках беларускай мовы або не вельмі?», «Ты хацеў бы, каб не задавалі заданняў па беларускай мове і літаратуры?», «Табе падаецца, калі адмяняюць урокі па беларускай мове і літаратуры?» — такія пытанні ў анкеце.
У Міністэрстве адукацыі запэўніваюць, што калі анкетаванне сапраўднае, то не мае цэнтралізаванага характару.
«Мы разбіраемся, адкуль узялася гэтая анкета, можа быць, гэта ініцыятыва асобнай школы», — сказала афіцыйны прадстаўнік Мінадукацыі Юлія Высоцкая.