Справу разглядаў суддзя Анатоль Чаркоўскі. Пракурор — Васіль Вярбіцкі.

Згодна з абвінавачваннем, Віктар Лагуцін пятага снежня 2020 года намаляваў чырвоную паласу на прыпынку ў вёсцы ў Чэрвеньскім раёне, што «істотна знізіла эстэтычныя каштоўнасці прыпынку». Матэрыяльная шкода, нанесеная дзеяннямі Лагуціна, была ацэнена ў 8 рублёў 84 капейкі.

Віктар віну цалкам прызнаў, таму суд прайшоў вельмі хутка — усяго за 25 хвілін. Да суда абвінавачаны знаходзіўся на волі.

Пракурор запрасіў пакараць Лагуціна штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1450 рублёў).

У выніку суддзя Чаркоўскі вынес такі прысуд, як і прасіў пракурор: 50 базавых велічынь штрафу (1450 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0