Вадзім Заранкін. Фота: Алесь Пілецкі, Tut.by.

Вадзім Заранкін. Фота: Алесь Пілецкі, Tut.by.

На пасадзе віцебскага мэра Вадзім Заранкін працаваў апошні дзень 29 студзеня.

Вадзім Заранкін быў віцебскім мэрам год — Лукашэнка ўзгадніў яго прызначэнне 30 студзеня 2020 года. Да гэтага Заранкін узначальваў абласны камітэт дзяржкантролю.

Заранкіну — 57 гадоў, ён нарадзіўся ў вёсцы Бель Дубровенскага раёна, скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

У Вадзіма Заранкіна — два сыны: Вадзімір і Філіп. І абодва былі затрыманыя пасля выбараў.

Вадзіміра прызналі вінаватым у правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП і далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак пасля суда Вадзіміра не затрымалі. Ён вырашыў апратэставаць рашэнне ў абласным судзе.

У верасні суд пакараў і малодшага сына — Філіпа, адміністрацыйным арыштам за ўдзел у маршы супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Хлопец сцвярджаў, што ў акцыі не ўдзельнічаў, а ішоў дадому з працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0