На чарговай сустрэчы з дзяржсакратаром МЗС Мігелем Бергерам Павел Латушка абмеркаваў падыходы да прыняцця 4-га пакета санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі, падтрымку незалежных СМІ Беларусі. Бергер праінфармаваў аб тым, што Германія выступіць з ініцыятывай стварэння міжнароднага механізму крымінальнага пераследу асоб, вінаватых у злачынствах і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Асобную ўвагу Павел Латушка і Мігель Бергер надалі ацэнцы сітуацыі ў Беларусі ў кантэксце стасункаў з Расіяй.

Падчас сустрэчы з Міхаэлем Хармсам, дырэктарам Усходняй бізнэс-асацыяцыі, удзельнікі абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва пасля трансферу ўлады і пачатку будаўніцтва новай Беларусі. Нямецкі бок праінфармаваў аб тым, што практычна завершана прыняцце закона, па якім кампаніі Германіі не змогуць працаваць з замежнымі прадпрыемствамі, дзе парушаюць правы чалавека. Гэты падыход непасрэдна закране адпаведныя прадпрыемствы Беларусі, кіраўніцтва якіх парушае правы чалавека.

Павел Латушка сустрэўся з Матыясам Лютэнбергам, кіраўніком службы двухбаковых адносін з дзяржавамі Усходняй Еўропы ў ведамстве канцлера Германіі, а таксама —- з Ёханам Вадэфулем, дэпутатам парламента Бундэстага, намеснікам кіраўніка кіруючай фракцыі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза ў парламенце Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0