Пры гэтым паведамляецца аб затрыманні побач з ізалятарам на Акрэсціна адной з дзяўчат, якая сустракала Іванова. Затрыманая прадзюсар і рэжысёр Карына Хацкалава, піша Tut.by.
Дзяніса затрымалі 25 студзеня на працоўным месцы ў Белдзяржфілармоніі. Суд адправіў яго справу на дапрацоўку. У чацвер міналі трое сутак з моманту яго затрымання, але Дзяніс не выйшаў.
29 студзеня прайшоў яшчэ адзін суд, на якім высветлілася, што на артыста складзены новы пратакол. Справу зноў адправілі на дапрацоўку.
У выніку музыка быў затрыманы шэсць сутак — і выйшаў на волю. На яго складзена два пратаколы паводле адміністрацыйных артыкулаў (абодва на дапрацоўцы).
Чытайце таксама: Супрацоўнік Белдзяржфілармоніі Дзяніс Іваноў амаль тыдзень у зняволенні з невядомых прычын — блізкія просяць агалоскі справы





