belsteel.by

belsteel.by

На сустрэчы з працоўнымі 17 жніўня кіраўніцтва абяцала, што нікога не будзе караць. Пазней СК завёў крымінальную справу за «арганізацыю і правядзенне незаконных групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады» (артыкул 342 КК).

Судзяць Ігара Поварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара. У асобную вытворчасць выдзелена крымінальная справа ў дачыненні да Паўла Магідава. Ён вымушаны быў з'ехаць за мяжу.

17 жніўня ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту яны разам з іншымі работнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе.

Справу разглядае суддзя Яўген Ерафееў, дзяржаўны абвінаваўца — Андрэй Аношка.

1 лютага пракурор прыйшоў да высновы, што віна траіх абвінавачаных даказаная цалкам, і прасіў пакараць кожнага трыма гадамі пазбаўленьня волі.

Страты прадпрыемству (больш за тысячу рублёў) абвінавачаныя кампенсавалі, таму завод не мае да іх матэрыяльных прэтэнзій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0