zviazda.by

— У мяне кантракт да 31 кастрычніка 2022 года. Але такое рашэнне Міністэрства інфармацыі, я сыходжу. Збіраюся зараз (сумна пасміхаецца).

— Вы будзеце дапрацоўваць месяц?

— Не, я не буду. Мне сказалі [працаваць] да 1 сакавіка. Да мяне якраз учора прыйшлі студэнты на практыку, я сканцэнтравала на іх увагу, таму пагарачылася — напісала заяву, што 26 сакавіка — мой апошні працоўны дзень. Сёння я пра тое пашкадавала і прашу, каб мяне адразу адпусцілі. Сэнс яшчэ чатыры тыдні працаваць, рабіць яшчэ адзін нумар з улікам таго, што мая праца прызнаная кепскай? Гэта проста нонсэнс. Я хачу сысці адразу.

— Хто прызнаў вашу працу кепскай? Міністэрства інфармацыі?

— Або Саюз пісьменнікаў Беларусі. Ад іх была скарга, што часопіс «Маладосць»… (паўза). Яны ўвесь час скардзіліся, як мы працуем. Гэтым разам іх скаргі былі прынятыя, разгледжаныя і задаволеныя.

Па словах галоўнага рэдактара «Маладосці», запасных «аэрадромаў» ў яе няма — яна знаходзіцца ў пошуках працы.

Святлана Воцінава з'яўлялася галоўнай рэдактаркай часопіса з 2012-га.

Якраз у гэтым годзе выданне ўвайшло ў склад створанага Выдавецкага дома «Звязда» (разам з газетамі «Звязда» і «Літаратура і мастацтва», часопісамі «Полымя», «Маладосць»).