Прыйшлі двое супрацоўнікаў, размаўлялі ветліва. Цікавіліся, ці вісіць яшчэ сцяг. Да таго моманту Марына яго ўжо зняла, таму міліцыя хутка сышла, перад гэтым папярэдзіўшы, што дзяўчынай цікавіліся ў РЭУ.
«Усё, што адбываецца ў мяне ў кватэры — мая асабістая справа», — кажа Марына.
Марына лічыць, што камунальнікам паскардзіўся адзін з яе суседзяў: пісаў скаргі ў розныя інстанцыі. Спачатку на нібыта незаконную планіроўку ў кватэры, потым — на БЧБ-сімволіку. Таксама папярэдзіў Марыну, што камунальнікі плануюць прыехаць з вышкай і нават вокны могуць выбіць.