У 20.32 у МНС паступіла паведамленне, што 29 чалавек, з іх 18 дзяцей ва ўзросце 8-13 гадоў, звярнуліся ў бальніцу.

Аказалася, што ў дзіцячай юнацка-спартыўнай школе ў выніку неасцярожнага абыходжання супрацоўніка школы з хімічнымі рэчывамі (хлор і саляная кіслата) пры падрыхтоўцы абеззаражвальнага раствора для вады басейна адбылася рэакцыя з утварэннем пароў.

Раствор у басейн не трапіў, санстанцыя ўзяла пробы вады, канцэнтрацыя хімічных рэчываў не перавышае нормы.

У бальніцы для медыцынскага назірання пакінутыя 4 чалавекі (з іх 3 дзяцей).