Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Гэта закрые справу, распачатую 4 гады таму Дэпартаментам працы ЗША, піша DW.

Падчас праверкі было выяўлена, што Google з 2014 да 2017 года плаціў жанчынам менш, чым мужчынам на тых жа пасадах. Акрамя гэтага, кампанія дыскрымінавала кандыдатаў азіяцкага паходжання.

Доўгі час Google аспрэчваў гэтыя абвінавачванні, але пасля пайшоў на пагадненне.

У выніку тэхналагічная кампанія выплаціць каля $1,35 мільёна 2565 жанчынам у якасці кампенсацыі за папярэднюю дыскрымінацыю ў аплаце працы. Яшчэ $1,23 мільёна выплацяць 1700 жанчынам і 1200 азіятам, якіх не ўзялі на працу ў кампанію праз палавую і расавую дыскрымінацыю.

Пагадненне таксама патрабуе, каб кампанія штогод вылучала $250 000 на працягу 5 гадоў у выпадку неабходнасці дадатковых кампенсацый у будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0