З-за пажару былі эвакуяваныя 154 чалавекі.

Фотаздымак forum.onliner.by

Фотаздымак forum.onliner.by

Сталічныя пажарныя ліквідавалі пажар у інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (вул. Якуба Коласа, 26). Як паведамілі ў прэс-службе Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, сёння раніцай на 3-м паверсе інтэрнату ў адным з пакояў загарэлася маёмасць. На месца выехалі 8 пажарных цыстэрнаў, 5 аўталесвіцаў, адзін каленчаты пад’ёмнік ды іншая спецтэхніка. З будынка эвакуявалі 154 чалавекі, у тым ліку з выкарыстаннем пажарных лесвіцаў 28 студэнтаў, паведамілі «Минск-Новости». Прычынай пажару мог стаць уключаны кіпяцільнік, піша «Салідарнасць» .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0