У першым паседжанні ўдзельнічалі прадстаўнікі арганізацый Рух «За Свабоду», «Малады фронт», ПСП, БХД, «Права альянс», «Маладая Беларусь», МХСС «Маладыя дэмакраты» і лідэры шэрагу рэгіянальных арганізацый.
Беларускі еўрапейскі форум вырашана правесці ў сярэдзіне лістапада. На пасаду старшыні аргкамітэту аднагалосна абраны Аляксандр Мілінкевіч, які правёў першае паседжанне.
Склад аргкамітэту застаецца адкрытым. Да працы па арганізацыі форуму могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскіх і палітычных структураў. З гэтай нагоды лідэр Руху за Свабоду плануе распаўсюдзіць адпаведны зварот.
З мэтай арганізацыі правядзення рэгіянальных сходаў, на якіх будуць вылучацца дэлегаты, прынятае рашэнне пра стварэнне абласных аргкамітэтаў, а таксама складзены папярэдні графік правядзення абласных нарадаў.