«Сапраўдны на тэрыторыі савецкай прасторы». 32-гадовы бабруйчанін паказаў супрацоўніку ДАІ «пашпарт СССР», надрукаваны на прынтары
У Бабруйску супрацоўнік ДАІ спыніў 32-гадовага мужчыну. Падчас складання на яго пратаколу той працягнуў «пашпарт грамадзяніна СССР», у якім было пазначана, што ён выдадзены так званым «Галоўным упраўленнем пашпартнага стала СССР г.Масква» 3 мая 2019 года, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Уладальнік «дакумента» запэўніваў, што ён мае юрыдычную сілу на тэрыторыі «савецкай прасторы».
Пашпарт забралі і адправілі на экспертызу. Друкаваныя тэксты, абазначэнні серыйнага нумара ў канфіскаваным бланку пашпарта надрукаваныя на кропельна-струменным прынтары.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ