Кіроўца «Шкоды», рухаючыся па Смілавіцкім тракце з боку п. Сосны ў напрамку вул. Сяліцкага ў трэцяй паласе, не справіўся з кіраваннем і дапусціў занос машыны. У выніку яна наехала на металічную агароджу. Затым легкавік адкінула ў першую паласу, дзе адбылося сутыкненне з грузавіком «ГАЗ». Ён ад удару выехаў за перадзелы праезнай часткі і трапіў у асвятляльную мачту. Тым часам «Шкода» сутыкнулася са спадарожным «Сітраенам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0