Следчы камітэт не хоча залічваць штрафы, якія замест дэманстрантаў аплаціў нехта іншы. Пра гэта заявіў начальнік УСК па Мінску Сяргей Паско.

БелТА

БелТА

Ён тлумачыць, што існуе прынцып індывідуальнай адказнасці. А калі за парушальніка заплаціў іншы чалавек, то гэты прынцып нівелюецца.

Чытайце таксама. МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў

«Следства выявіла значную колькасць фактаў аплаты штрафаў іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі за вінаватых асоб. На гэтыя сродкі Следчым камітэтам з санкцыі пракурора накладзены арышт. Перад зацікаўленымі ведамствамі ініцыявана правядзенне працэсуальных дзеянняў па спагнанні грашовых сродкаў непасрэдна з правапарушальнікаў», — кажа Паско.

Раней СК ужо блакаваў на рахунках беларусаў грошы, атрыманыя з-за мяжы на аплату штрафаў, але Нацбанк забараніў сілавікам рабіць так.

Чытайце таксама. Нацбанк загадаў разблакаваць карткі беларусаў, на якія прыходзілі грошы ад фондаў салідарнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0