Раней арыштаваныя кватэра, дом і дзве машыны Жабаравай застаюцца пад арыштам. Жанчына віну не прызнала. Яна заявіла, што будзе абскарджваць прысуд.

Фота Уладзіміра Лапцэвіча, 6tv.by

Фота Уладзіміра Лапцэвіча, 6tv.by

Нагадаем, пра затрыманне былой начальніцы ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірыны Жабаравай стала вядома ў сакавіку 2020 года. У лістападзе 2020 пачаўся суд над ёй — Жабараву абвінавацілі ў атрыманні хабараў на суму больш за 31 тысячу рублёў. Ёй ставяць у віну 8 эпізодаў атрымання хабараў.

Паводле абвінавачвання і следства, Жабарава, знаходзячыся на кіраўніцкай пасадзе, атрымлівала хабар з 2015 па 2020 год. Усяго чыноўніца, паводле агучаных звестак пракуратуры, 8 разоў атрымлівала хабар ад дырэктара прадпрыемства «Арт-канцэрт» Мажэйкі і экс-дырэктара «Лазерных шоу-сістэм» Аляксандра Ляксакава за ўдзел іх кампаній у арганізацыі і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца Магілёўскім гарвыканкамам і яго структурнымі падраздзяленнямі. Згодна з матэрыяламі справы, Жабарава прымала грошы ў падземным пераходзе каля станцыі метро «Магілёўская» ў Мінску, паблізу хуткасных аўтатрас, у сваім службовым кабінеце, ля гіпермаркета «Е-сіці» ў Магілёве.

mogilevnews.by

mogilevnews.by

У судзе Ірына Жабарава заяўляла аб сваёй невінаватасці, пра ціск з боку КДБ і спробы вярбоўкі яе з мэтай шпіянажу за кіраўніком адміністрацыі горада і яго падначаленымі.

Экс-гендырэктар ЗАТ «Лазерныя шоу-сістэмы» Аляксандр Ляксакаў праходзіць па справе як давальнік хабару. Яго абвінавачваюць у перадачу чыноўніцы 550 рублёў. Ён прызнаў віну, напісаў яўку з павіннай і не знаходзіцца пад вартай. У апошнім слове Ляксакаў падрабязна распавёў, чаму раскайваецца і «гатовы панесці заслужанае пакаранне».

Дзяржабвінавачанне патрабавала для Жабаравай 6 гадоў калоніі строгага рэжыму, штраф 500 базавых велічынь і пазбаўленне яе права займаць кіруючыя пасады на 5 гадоў. На думку пракурора Таццяны Касцюшкі, віна падсуднай даказаная.

Аляксандра Ляксакава абвінавачванне папрасіла аштрафаваць на 400 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0