Раніцай 6 лютага у цэнтры Мінска ледзь не патануў 58-гадовы рыбак. Ён праваліўся пад лёд на Свіслачы непадалёку ад Опернага тэатра, паведамляюць ратавальнікі.

Відавочца пазваніў у МНС і да прыезду ратавальнікаў утрымліваў рыбака з дапамогай драўляных брусаў.

Урэшце мужчыну абвязалі вяроўкай і выцягнулі на паверхню лёду. Рыбака адвезлі ў бальніцу з пераахаладжэннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0