Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы будзе да мінус 24, а ў цэнтральных і паўночна-ўсходніх раёнах слупок тэрмометра можа апусціцца і да 28 градусаў марозу.

Удзень будзе да мінус 14.

Сіноптыкі абвясцілі на панядзелак аранжавы ўзровень небяспекі. Таксама чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с па Берасцейшчыне з моцным снегам, завеяй і снежнымі заносамі, паведамляе БелТА.

Папярэдне meteoinfo.by на базе мадэлі Ukmet паведамляе, што ўначы ў Мінску будзе да мінус 25, раніцай у панядзелак у панядзелак мінус 23, удзень 12-14 марозу.

Gismeteo паведамляе пра мінус 23 ноччу і раніцай і мінус 17 а 15-й гадзіне.

Паводле папярэдніх прагнозаў, такое халоднае надвор'е (удзень не вышэй за 12 градусаў) будзе стаяць тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0