Палац культуры і навукі ды прэзідэнцкі палац ў Варшаве, прэзідэнцкі палац у Браціславе, будынкі ўрада і міністэрства замежных спраў Эстоніі, міністэрства замежных спраў Даніі, нацыянальная бібліятэка, міністэрства замежных спраў і тэлебачанне Латвіі, тэатр Гётэ ў Брэмене, мост у цэнтры Вільні і палац прэзідэнта Літвы, опера Уроцлава, Palazzo del Podestà у Балоньі — гэтыя і не толькі аб'екты 7 лютага былі падсвечаныя ў колер беларускага сцяга, каб выказаць салідарнасць з барацьбой беларускага народа за права голасу.

#standwithbelarus — пад такім хэштэгам матэрыялы Дня салідарнасці публікаваліся ў сацыяльных сетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0