Мастак паштовай маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» — Віктар Чайчук, дызайн Яўгеніі Бядонік.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Наклад маркі — 36 тысяч.

Марка працягвае серыю выпускаў па тэматыцы «Усходні каляндар». Усходні (кітайскі) каляндар заснаваны на 12-гадовым месячным цыкле, у якім кожны год праходзіць пад знакам адной жывёлы. 2021-ы — год Белага Металічнага Быка, які наступіць 12 лютага. Ён прыходзіць на змену Году Пацука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0