Чытайце таксама. Хто такі Мікола Аўтуховіч, якога затрымалі за «тэрарызм»? Яго біяграфіі хапіла б на дзесяцярых — вайна, бізнэс, палітыка, галадоўкі, турма

1. У фільме не паказваюць ніводзін допыт Аўтуховіча, толькі кавалак старога відэа, дзе ён размаўляе з кімьсці, седзячы са звязанымі рукамі.

«Мірныя пратэсты нічога не вырашаюць», — казаў ён тады. Выказвалася здагадка, што гэта дыялог з адвакатам. Такая размова абараняецца заканадаўствам, яна павінна быць канфідэнцыйнай.

Гэта адзіны кадр з новых допытаў. Але невядома, што прамаўляе Аўтуховіч

Гэта адзіны кадр з новых допытаў. Але невядома, што прамаўляе Аўтуховіч

Разам з тым у эфіры гучаць аўдыяпаведамленні, якія, як сцвярджаецца, Аўтуховіч дасылаў жыхару Лельчыцкага раёна Віктару Снегару. Той дапамагаў яму пераходзіць беларуска-ўкраінскую мяжу, а цяпер дае паказанні. Голас Аўтуховіча на запісах выглядае рэальным, але нічога «тэрарыстычнага» ў яго фразах няма.

2. У кадры пастаянна паказваецца нібыта перапіска Аўтуховіча з рознымі абанентамі (найхутчэй, у тэлеграме). Але ніякіх доказаў таго, што цытаты ўзятыя з тэлефона Аўтуховіча, няма.

3. Пра якіх людзей ідзе гаворка ў праграме?

Дзмітрый Палойка — беларус у складзе «Данбаса», ён нібыта быў сувязным.

Сямён Сяменчанка — камандзір добраахвотнага батальёна «Данбас», нібыта абяцаў Аўтуховічу арганізаваць пераход мяжы.

Павел Сава — удзельнік падпалу аўто і дома ў Ваўкавыску, дае паказанні.

Галіна Дзербыш — нібыта дапамагала Аўтуховічу ў Гродне.

Артур Папок — нібыта дапамагаў узрываць машыну ў Гродне, нібыта пераходзіў мяжу разам з Аўтуховічам. Злавіць яго не ўдалося, знаходзіцца ў бягах.

Чытайце таксама. Разам з Аўтуховічам затрымалі праваслаўнага святара, яго жонку і сына

«Заходзілі ў хаты, глядзелі, ці не хавае хто Артура». Пчаляра са Смаргонскага раёна затрымалі па справе Аўтуховіча?

4. Гаворыцца, што Аўтуховіч нібыта напісаў украінскаму спецслужбісту: «На чарзе начальнік Ваўкавыскага РАУС». Доказаў няма. Але нават калі ўявіць, што такое паведамленне існавала, што яно значыць? Гаворка ідзе пра магчымы напад на міліцыянера ці чарговы падпал аўто?

5. Стваральнікі фільма абяцаюць расказаць у другой частцы, якую зброю Аўтуховіч нібыта прывёз у Беларусь і дзе яе хаваў. Намякаюць, што меркавалася ўзарваць пасажырскі аўтобус. Доказаў пакуль ніякіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0