10 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах кароткачасовы снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца.
Вецер усходні, паўночна-ўсходні, умераны. Тэмпература паветра максімальная днём -7..-13°C, на поўдні -4..-6°C.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай -12..-14°C, днём -10..-12°C, увечары -13..-15°C.