Двое мужчын — 54 гады і 57 гадоў — прыехалі сюды і, з дазволу знаёмага, вырашылі пераначаваць у аўтамабільным фургоне (кунг) на тэрыторыі прадпрыемства. З сабой яны прывезлі балон з бытавым газам і газавую гарэлку для абагравання кунга і прыгатавання ежы, паведамляе СК.

Днём 9 лютага работнік прадпрыемства адкрыў дзверы кунга і адчуў пах газу, а таксама пачуў яго шыпенне. Закруціўшы газавы балон, ён паспрабаваў пабудзіць мужчын, але пабачыў, што яны не жывыя.

Папярэдняя прычына смерці — атручэнне газам з прычыны адключэння гарэлкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0