«Ты ябацька, прэч адсюль». Лукашэнка абвінаваціў прыватны бізнэс у нелаяльнасці

Негатыўную рэакцыю Лукашэнкі выклікаў выступ Жанны Тарасевіч — дырэктара Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага. Яна прасіла не пераследаваць бізнэс рознымі праверкамі.

Лукашэнка: Рэферэндум па новай Канстытуцыі могуць сумясціць з мясцовымі выбарамі

Ён адзначыў, што новую Канстытуцыю трэба будзе распрацаваць і прыняць на працягу года, а пасля яе прыняцця неабходна будзе адкарэктаваць вялікі аб'ём нарматыўна-прававых актаў.

«Перакананы, што мы на новы праект Канстытуцыі да канца гэтага года выйдзем і прымем на працягу наступных 11-12 месяцаў гэты асноўны юрыдычны дакумент на рэферэндуме, магчыма, сумясціўшы яго прыняцце з мясцовымі выбарамі. Мяркую, гэта будзе нармальна, гэта будзе пэўная эканомія сродкаў», — сказаў Лукашэнка.

«А людзей папярэдзьце, каб яны думалі, перш чым уступаць»: Лукашэнка даручыў правесці перарэгістрацыю партый

«Гэта правільна. Трэба дапрацаваць той закон, які ёсць, разумеючы, што ён нам будзе патрэбны, і пасля Канстытуцыі мы будзем многія законы дапрацоўваць. Давайце зараз гэта зробім і правядзём перарэгістрацыю партый. А людзей папярэдзьце, каб яны думалі, перш чым уступаць у якую-небудзь палітычную арганізацыю», — сказаў Лукашэнка.

«Кампанію мы выразаем»: затрыманы ўласнік крамаў «Грын» і ГЦ «Скала» Генадзь Кірэйкаў

Генадзь Кірэйкаў — беларускі бізнэсмен, заснавальнік групы кампаній «РАПА», якім належыць, у прыватнасці, сетка Green, вядомы ГЦ «Скала», ён жа займаецца будаўніцтвам цэнтра на месцы Чэрвеньскага кірмаша. 

Як вядома «Нашай Ніве», тыдзень таму Кірэйкаў быў затрыманы ў Мінску, сувязі з ім няма. Да таго бізнэсовец быў у Іспаніі, а затрымалі яго літаральна праз пару дзён пасля вяртання.

Кіроўца, які сігналіў 11 лютага на праспекце Незалежнасці, атрымаў 15 сутак

За аўтамабільны сігнал 11 лютага на праспекце Незалежнасці мужчыну арыштавалі на 15 сутак.

НЭПу канец: 5 высноў з «Усебеларускага народнага сходу»

«Наша Ніва» напісала некалькі высноў з так званага «Усебеларускага народнага сходу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0