Сёньня ў Менску адбыўся зьезд аргкамітэту руху салідарнасьці «Разам». Кіраўніком руху абраны Вячаслаў Сіўчык, а яго намесьнікамі актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў і былы камэндант намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ў сакавіку 2006 года, актывіст Алесь Мазур.

У зьезьдзе бралі ўдзел 57 дэлегатаў.

У інтэрвію БелаПАН Вячаслаў Сіўчык сказаў, што аргкамітэт мае намер прыняць некалькі заяваў: па пытаньні этнацыду ў Беларусі, у абарону беларускіх прадпрымальнікаў, аб стратэгіі дзеяньняў праэўрапейскіх сілаў Беларусі і аб процістаяньні палітычным рэпрэсіям.

«Разам» возьме ўдзел у Кангрэсе эўрапейскіх сілаў «За эўрапейскія каштоўнасьці», які плянуецца правесьці ў Менску 21 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?