Футбольная зборная Беларусі па футболе перамагла каманду Андоры ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету – 2010.

Матч прайшоў у суботу ў Гродне. Падапечныя Бернда Штанге выйгралі з лікам 5:1 (першы тайм – 2:0)

Па два галы забілі Генадзь Блізнюк і Сяргей Карніленка, адзін мяч на рахунку Цімафея Калачова.

На перадапошняй хвіліне Ідэльфонс Ліма з пенальці забіў мяч прэстыжу.

У Алмаце зборная Англіі разграміла Казахстан – 4:0 (Гарэт Бэры, Эміл Хэскі, Уэйн Руні, Фрэнк Лэмпард).

Харватыя – Украіна - 2:2 (Петрыч, Модрыч - Шаўчэнка, Гай).

Турнірнае становішча: Англія – 18 балаў (6 гульняў), Харватыя – 11 (6), Беларусь – 9 (5), Украіна – 8 (5), Казахстан – 3 (6), Андора – 0 (6).

10 чэрвеня гуляюць у нашай групе Україна – Казахстан, Англія – Андора. Зборная Беларусі ў гэты дзень згуляе ў Барысаве таварыскі матч з Малдовай.

Наступны адборачны матч нашыя футбалісты правядуць 19 жніўня з Харватыяй, 5 верасня – матч з харватамі ў гасцях.

9 верасня: Беларусь – Україна, 10 кастрычніка: Беларусь – Казахстан, 14 кастрычніка: Англія – Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0