«Дыназаўр Мі-Шы: Гаспадар возера» (Mee-Shee: The Water Giant).

Вялікабрытанія–Канада, 2005, каляровы, 90 хв.

Жанр: дзіцячыя прыгоды, сямейнае кіно.

Адзнака: 4 (з 10).

Бацька ня слухае дзесяцігадовага Мака і замест таго, каб паехаць з сынам у Флорыду, адпраўляецца на канадзкае возера, дзе затанула каштоўнае абсталяваньне. Пакуль бацька працуе, хлопчык знаёміцца зь мясцовым дыназаўрам. Але кепскія авантурнікі-злачынцы палююць за дзіўнаю жывёлінай.

Нізкабюджэтнае і нетаропкае кіно зь сямейнымі праблемамі й прыгодамі.

Сярод актораў – Брус Грынўуд («Шальныя скачкі», «Я, робат»), але й ён ня ёсьць зоркай першай велічыні.

Канфлікты няпэўныя, і сцэнар далёка не дыямэнт, але кіно падкупае сваёй наіўнасьцю і замілавальнаю дабрынёй. Дыназаўры ўтульна-пацешныя, зь безабароннымі маржовымі пысамі, нягоднікі зусім ня страшныя, а дзіцячыя прыгоды хлопчыка і мясцовай індзейскай дзяўчынкі знаходзяць водгук дзіцячай аўдыторыі.

Сямейныя мітрэнгі завяршаюцца поўным паразуменьнем – і гэта датычыць ня толькі людзей, але й дыназаўраў.

Агульная радасьць па-над воднай прасторай сымбалізуе экалягічны мір – і людзкую згоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?