П'яны на БМВ учыніў аварыю на праспекце Пераможцаў
Увечары 14 лютага кіроўца на БМВ рухаўся па праспекце Пераможцаў з боку вуліцы Арлоўскай у кірунку Нарачанскай, не ўлічыў дыстанцыі да «Фальксвагена», які рухаўся наперадзе, і здзейсніў з ім сутыкненне, паведамляе ДАІ Мінска.
У выніку здарэння аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Па выніках медыцынскага агляду канцэнтрацыя пароў абсалютнага этылавага спірту ў выдыханым паветры ў кіроўцы БМВ склала 2.49 праміле. Гэта значыць, што, перш чым сесці за руль, 27-гадовы мужчына выпіў каля бутэлькі гарэлкі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм