7 чэрвеня ў аўтамабільную аварыю трапіў лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Раніцай ён выязджаў разам з кіроўцам у Гродна і Баранавічы для сустрэч з партыйным актывам.

Па словах Баршчэўскага, прыкладна на вуліцы Прытыцкага да «Нісана» прыстроілася таксоўка. «Мы ехалі на трэцяй паласе, а гэтае таксі рухалася паралельна на другой. Ішоў невялічкі дождж. Побач з станцыяй метро «Спартыўная» тая машына рэзка выруліла на нашу паласу і раптоўна затармазіла, хоць і гарэла зялёнае святло. Натуральна, што мы ўрэзаліся ў машыну», — кажа Л.Баршчэўскі.

Потым, як кажа лідэр БНФ, было выкліканае ДАІ. Кіроўца таксі размаўляў з ДАІшнікамі, як з сябрамі, і хутка з’ехаў з месца здарэння. Ягоная машына амаль не пацярпела, у адрозненне ад «Нісана» Баршчэўскага. У Гродна на сустрэчу Баршчэўскі паспеў, а вось у Баранавічы — не.

«Я не ўпэўнены, што гэта падстроена, але выглядае вельмі падазроным», — лічыць палітык.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?