Пасля сённяшніх ператрусаў у правабаронцаў і журналістаў затрыманыя тры чалавекі.
Гэта сябры магілёўскай філіі пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» Аляксей Колчын і Барыс Бухель. Колчына таксама павезлі на ператрус у офісе арганізацыі.
У Мінску затрымалі Змітра Салаўёва. У яго забралі тэлефон і ўсю тэхніку. Пры затрыманні ў доме Салаўёва выламалі дзверы.