16.02.2021 / 16:05 Бел / Łac / Рус У Мінску на пераходзе аўтамабіль збіў 14-гадовага падлетка Здарэнне адбылося на вуліцы Даўгабродскай у 13:20, паведамляе ДАІ горада. ДАІ «Фальксваген» рухаўся з боку вуліцы Будзёнага ў напрамку Ванеева. У выніку наехаў на 14-гадовага падлетка, які ішоў па нерэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху аўтамабіля. Школьніка шпіталізавалі.