«Мэтай прыезду А.Рыгоні ў Мінск з’яўляецца змякчэнне сітуацыі вакол намеру вярнуць статус спецыяльна запрошаных у ПАРЕ для дэпутатаў прызначанай палаты прадстаўнікоў», — лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
«Сітуацыя неадназначная. Спадар Рыгоні, як паказала практыка, лёгка паддаецца чарам і прывабнасці беларускіх уладаў і, як вынік, мяняе пазіцыю як дама пальчаткі», — сказаў палітык.
Па словах Лябедзькі, намер вярнуць статус спецыяльнага запрашэння — гэта «палітычны скандал». «Махляроў хочуць пасадзіць побач з дэмакратычна абранымі дэпутатамі. Няхай гэта і заднія шэрагі залі пасяджэнняў», — гаворыць лідэр АГП.
«Атрымліваецца, што спадар Рыгоні лабірае інтарэсы махляроў і фальсіфікатараў.Афіцыйны Мінск не выканаў ніякіх умоваў, каб статус быў адноўлены. Заявы, калі не будзе прагрэсу, то праз год зноў замарозяць, выклікаюць толькі ўсмешку», — падсумоўвае А.Лябедзька.