Бярозаўская ДРЭС (г. Белаазёрск, Брэсцкая вобласць) спыніла экспарт электраэнергіі ў Польшчу. Гэтую інфармацыю пацвердзіў начальнік вытворча‑тэхнічнага аддзелу ДРЭС Андрэй Чыбук. Чыноўнік пры гэтым адмовіўся паведаміць падрабязнасці. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, атрыманай ад супрацоўнікаў ДРЭС, ініцыятарам спынення паставак быў польскі бок — нібыта праз эканамічныя цяжкасці. Спыненне паставак не прывяло да скарачэння персаналу.

Экспартаваць электраэнергію ў Польшчу Беларусь пачала з мая 2008 году. Згодна падпісанага кантракта, Бярозаўская ДРЭС штомесячна пастаўляла заходнім суседзям 70 млн кілават‑гадзін.

***

Бярозаўская ДРЭС. Электрастанцыя высокага ціску. Пабудаваная ў 1961‑1967 гг. з шасцю энергаблокамі магутнасцю 150‑160 МВт. З’яўляецца асноўнай крыніцай электраэнергіі Брэсцкай вобласці і крыніцай цеплазабеспячэння. Белаазёрску.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0