Сілавікі выразалі дзверы і ўвайшлі ў пратэстанцкую царкву «Новае жыццё»

Яны запатрабавалі ад вернікаў пакінуць будынак, размешчаны на Кавалёва, 72 у Сухараве, і вынесці рэчы.

«Паступаюць пагрозы на мабільны нумар». Вайскоўцы са «справы Шутава» ў Брэсце патрабуюць закрыць працэс

Аб гэтым пацярпелыя Гаўрылаў і Галіцын заявілі на другі дзень працэсу. Яны сцвярджаюць, што турбуюцца аб уласнай бяспецы.

Пракурор запатрабавала для Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай па 2 гады пазбаўлення волі

17 лютага працягваецца суд над журналісткамі «Белсата» Дар'яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай.

Актывіст штаба Бабарыкі Халатран у апошнім слове: «Я люблю сваю радзіму — Беларусь. Я не прызнаю віну»

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся судовы працэс над былым актывістам штаба Бабарыкі Лявонам Халатранам. Яго абвінавачваюць па артыкуле 341 ч. 1 КК «Арганізацыя альбо падрыхтоўка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

На судзе па справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў у Брэсце

17 лютага ў Брэсце аднавіўся судовы працэс па справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава, які загінуў ад агнястрэльнага ранення, атрыманага 11 жніўня на вуліцы Маскоўскай.

«Я не прашу, а патрабую апраўдання і вызвалення для сябе і маіх калег». Апошняе слова журналісткі Кацярыны Андрэевай

Апошняе слова на судзе журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай, якая вяла стрым з плошчы Перамен 15 лістапада.

«Віктар крыху схуднеў, штаны звальваюцца». Што адбываецца на судзе над Бабарыкам

Наталяля Рэўт, якая змагла трапіць на суд над Віктарам Бабарыкам, падзялілася сваімі ўражаннямі ў перапынку паміж пасяджэннямі.

«Калі б мой сын не паехаў з Соф'яй, ён бы цяпер быў дома». Як змянілася жыццё маці 18-гадовага палітвязня Ціхана Клюкача

Гэта быў адзін з самых гераічных судовых працэсаў — якраз адпаведных нашаму часу. 18-гадовы Ціхан Клюкач пастараўся узяць віну на сябе, а яго сяброўка Соф’я Малашэвіч скарысталася апошнім словам, каб выгарадзіць хлопца і папрасіць не караць яго пазбаўленнем волі. Прысуд суддзі Вольгі Няборскай — паўтара і два гады калоніі адпаведна. Маладога берасцейца Ціхана абвінавацілі ў грубым парушэнні грамадскага парадку: разам з Соф’яй ён прыехаў на нядзельны марш у Мінск. Яго затрымалі ў той момант, калі здымаў сяброўку на відэа, пакуль тая размалёўвала шчыты сістэмы «Рубеж». «Ён высокі, заўважны, вось яго і заўважылі», — змрочна жартуе маці Іна Калацкая. Яна адгаворвала сына ехаць на марш, але той паставіў яе перад фактам. Мы паразмаўлялі са спадарыняй Інай аб тым, як яна перажывае апошнія месяцы.

Пра што Ціханоўская і Латушка гаварылі з 1300 прыхільнікаў у самай закрытай сацыяльнай сетцы

Беларускія палітыкі шукаюць новыя шляхі для данясення сваіх думак і ідэй сярод людзей. Хтосьці праводзіць шосты Усебеларускі народны сход, а хтосьці — рэгіструецца ў звышпапулярнай апошнім часам сацыяльнай сетцы ClubHouse.

Паслухаць, паспрачацца, выказаць свае меркаванні ў размове са Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам і Франкам Вячоркам сабралася больш за тысячу чалавек. Гэта новы фармат — ты можаш наўпрост задаць хвалюючае пытанне палітыкам, альбо выказаць сваю думку, што трэба рабіць далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0