delo.si

delo.si

Пра гэта міністр замежных спраў Славеніі, што цяпер старшынствуе ў Радзе Еўропы, заявіў падчас сваёй прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

На пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы», ці абмяркоўвалася з беларускімі ўладамі сітуацыя вакол зняволення Мікалая Аўтуховіча і ягоных паплечнікаў,

Самуэль Жбогар выказаў спадзяванне, што найбліжэйшым часам праблема гэтая праблема будзе вырашана, і «новыя палітвязні будуць вызваленыя».

Кіраўнік МЗС Славеніі выступае за тое, каб Беларусі быў нададзены статус спецыяльна запрошанай у Радзе Еўропы, а ў будучыні стала паўнапраўным сябрам арганізацыі, але «для гэтага трэба увесці мараторый на смяротнае пакаранне». Мараторый дзейнічае ў 47 краінах, адзначыў міністр

Самуэль Жбогар таксама заявіў, што ў Беларусі назіраецца прагрэс у дэмакратызацыі.

Паляпшэнне стасункаў, як з ПАРЕ, так і з Еўрасаюзам.

У пацверджанне гэтага ён прывёў чатыры прыклады: рэгістрацыя няўрадавых арганізацый [маецца на ўвазе Рух за Свабоду], вяртанне незалежных СМІ ў шапікі [«Наша Ніва» і «Народная воля»], вызваленне палітвязняў, стварэнне грамадскіх радаў з удзелам прадстаўнікоў незалежнага грамадства пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Журналісты адзначылі, што апошнія парламенцкія выбары ў Беларусі не былі прызнаныя легітымнымі, а ці не будзе наданне статусу адмыслова запрошанага значыць легімітызыцыю палаце прадстаўнікоў.

«Мы выступаем за тое, каб у беларускай дэлегацыі брала ўдзел і апазіцыя. Спадзяюся, гэта неяк вырашыць пытанне», — зазначыў С.Жбогер.

А ці ўбачыў нешта негатыў славенскі міністр падчас наведвання Мінску? «Мне здаецца, што гэта не зусім правільна крытыкаваць беларускія ўлады знаходзячыся ў вашай краіне. Калі ў нас узнікнуць нейкія пытанні, то мы іх перададзім ва ўрад»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?