Справу разглядала суддзя Людміла Якаўлева, дзяржабвінаваўца — пракурор Лаўкет.
Кацярыну Сазонаву абвінавачвалі ў тым, што ў адным з тэлеграм-каналаў яна наўмысна размясціла «непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова».
Кацярына — маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, даглядаючы дзіцё.
Пракурор Лаўкет прасіў два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Суддзя вынесла наступны прысуд: адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накірвання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).